З Днём роднай мовы!

Шаноўная сябры, аматары роднай мовы, носьбіты сапраўднай духоўнай каштоўнасці. Сёння мы віншуем усіх, хто актыўна імкнецца падтрымаць другую Мову сваёй краіны . Беларуская мова, мы любім цябе за тое, што ты мілагучная, багатая на прыгожыя словы і трапныя выразы, другая наша дзяржаўная мова. Ты старажытная, была блізкай і роднай для нашых дзядоў і прадзедаў. Мы абяцаем старанна цябе вывучаць, каб правільна вымаўляць твае гукі, пісаць без памылак твае літары, да месца ўжываць твае словы. Для нас вялікі гонар садзейнічаць твайму развіццю і росквіту. Жадаем табе квітнець, прыгажэць і ўдасканальвацца! Далучайцеся да акцыі “Ад сэрца прашчураў да сэрцаў сучаснікаў”.

Comments are closed.

BizStudio-lite Theme by SketchThemes